НЦІУ на прэс-канферэнцыі да Дня штучнага інтэлекту

16 июля 2026

Цікавае

16 ліпеня ў свеце адзначаецца Дзень штучнага інтэлекту. Напярэдадні ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прымеркаваная да гэтага дня прэс-канферэнцыя “Навуковы патэнцыял і распрацоўкі Беларусі ў сферы AI: трэнды, выклікі і абарона інтэлектуальнай уласнасці”.

У прэс-канферэнцыі ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці прыняла ўдзел начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Дзіяна Іванова.

Развіццё тэхналогій ШІ паднімае пытанні ў тым ліку ў сферы ІУ: якімі нарматыўнымі прававымі актамі рэгулююцца адносіны, звязаныя са стварэннем аб'ектаў, падобных да вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, ці можна створаны аб'ект лічыць здольным да аховы аб'ектам ІУ, каго ў такім выпадку разглядаць як аўтара і праваўладальніка? Адказы былі сугучныя вынікам, атрыманым у НЦІУ падчас выкананай у 2025 г. навукова-даследчай работы аб распрацоўцы навукова абгрунтаваных прапаноў па вызначэнні асноўных напрамкаў прававога рэгулявання адносін, звязаных са стварэннем аб'ектаў ІУ з прымяненнем ШІ і выкарыстаннем такіх аб'ектаў.

На прэс-канферэнцыі прагучалі каментарыі да пытанняў, якія паступілі ад слухачоў: ці існуе крытэрый памеру творчага ўкладу пры вызначэнні аховаздольнасці твора, чаму некаторыя лічбавыя платформы патрабуюць маркіраваць аб'екты, створаныя з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту, і інш.

Даведка:
З выступленнямі спецыялістаў, якія прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, і адказамі на пытанні, якія паступілі, можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook, VK).


Фота: Надзея Бародзіч