Рэгістрацыя кампутарных праграм ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (далей – НЦІУ) у парадку аказання паслуг зацікаўленым асобам па іх ініцыятыве (звароту) на аснове прадстаўленых імі звестак (матэрыялаў, якія пацвярджаюць стварэнне кампутарнай праграмы і прыналежнасць выключнага права на такую кампутарную праграму канкрэтнай асобе).
Дзейнасць, якая ажыццяўляецца з боку НЦІУ па рэгістрацыі кампутарных праграм не з'яўляецца падставай або умовай ўзнікнення і ажыццяўлення аўтарскага права на камп’ютарную праграму і праводзіцца з мэтай прадастаўлення заяўніку незалежнага пацверджання факту стварэння камп’ютарнай праграмы і прыналежнасці яму выключнага права на дадзены аб'ект.
Правядзенне працэдуры па рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы ажыццяўляецца ў рамках дагавора, што заключаецца заяўнікам з НЦІУ. Падставай для заключэння дагавора з'яўляецца зварот заяўніка (заяўка), аформлены ў адпаведнасці з устаноўленай формай, які падаецца ў НЦІУ асабіста (праз упаўнаважанага прадстаўніка) або па пошце з дадаткам матэрыялаў, неабходных для прыняцця рашэння аб магчымасці ажыццяўлення рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы. НЦІУ, заключыўшы дагавор з заяўнікам, ажыццяўляе неабходную апрацоўку заяўкі і прадстаўленых матэрыялаў, забяспечвае ў інтарэсах заяўніка суправаджэнне рэгістрацыйнай працэдуры.
У выніку правядзення працэдуры рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы:
Дадатковую інфармацыю па рэгістрацыі кампутарных праграм можна атрымаць па тэл. +375 (17) 272 96 52, +375 (17) 272 97 99 або па электроннай пошце a.krutinskii@ncip.by.
Рэестр зарэгістраваных у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці кампутарных праграм: