03.09.2026

З 5 па 6 верасня 2026 г. у Цэнтральным батанічным садзе Мінска пройдзе Фестываль навукі – адна са значных падзей у сферы навукі і тэхналогій у Беларусі. Арганізатар – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

6 верасня на фестывалі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці прапануе гасцям серыю інтэрактыўных заданняў і гульняў. Удзельнікі змогуць праверыць сваё ўменне распазнаваць арыгінал і падробку, вызначыць, які твор створаны чалавекам, а які – штучным інтэлектам, а таксама згуляць у настольную гульню, у якой ігракам трэба будзе даказаць, што менавіта іх распрацоўка выратуе чалавецтва. Пераможцам дастануцца памятныя прызы.

Дзе нас шукаць: цэнтральная алея батанічнага саду, блок гісторыя і традыцыі. Уваход на фестываль вольны. Больш падрабязна пра мерапрыемства – па спасылцы.

Даведка:
Фестываль навукі ўжо восьмы раз стане ключавой пляцоўкай для зносін паміж вучонымі і шырокай аўдыторыяй, тым самым забяспечваючы доступ да сучаснай навуковай інфармацыі і даследаванняў.

На працягу двух дзён госці змогуць прыняць удзел у самых розных мерапрыемствах, уключаючы выступленні вядучых вучоных з навукова-папулярнымі лекцыямі, практычныя майстар-класы, захапляльныя шоу і інтэрактыўныя эксперыменты, выставы дасягненняў розных галін навукі, а таксама інтэлектуальныя конкурсы і спаборніцтвы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх