Карысныя мадэлі. Як падаць заяўку
Карыснай мадэллю, якой надаецца прававая ахова, прызнаецца тэхнічнае рашэнне, якое адносіцца да прылад і з'яўляецца новым і прамыслова прымяняльным. Да прыладаў як аб'ектаў карыснай мадэлі адносяцца канструкцыі і вырабы, а менавіта канструктыўнае выкананне сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання, а таксама іх складовых частак.
Заяўка на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на карысную мадэль падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўка на карысную мадэль павінна адносiцца да адной карыснай мадэлі або групы карысных мадэляў, звязаных паміж сабой настолькі, што яны ўтвараюць адзіны творчы задумак (патрабаванне адзінства карыснай мадэлі).
Заяўка павінна змяшчаць:
Пры экспертызе заяўкі на карысную мадэль праверка адпаведнасці заяўленай карыснай мадэлі умовам патэнтаздольнасці не ажыццяўляецца.
Да даты прыняцця рашэння аб выдачы патэнта на карысную мадэль, а ў выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў выдачы патэнта – да моманту заканчэння тэрміну абскарджання такога рашэння магчыма пераафармленне заяўкі на карысную мадэль у заяўку на вынаходніцтва.
Патэнт на карысную мадэль дзейнічае на працягу пяці гадоў з даты падачы заяўкі. Па хадайніцтве патэнтаўладальнiка дзеянне патэнта можа быць падоўжана, але не больш чым на пяць гадоў.
Матэрыялы заяўкі павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
Атрымаць кансультацыю на афармленне заяўкі можна: