Пытанне: Ці трэба знаходзіцца ў творчым саюзе або мець прафесійную адукацыю, каб у якасці аўтара заключыць дагавор з НЦІУ аб кіраванні маёмаснымі правамі на творы?

 Адказ: Не, не трэба.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" (Закон аб аўтарскім праве) не ўстанаўлівае патрабаванняў да аўтараў для таго, каб яны маглі ажыццяўляць прыналежныя ім правы на створаныя імі творы.

Згодна з арт. 4 Закона аб аўтарскім праве аўтар – гэта фізічная асоба, творчай працай якой створаны твор, а ў адпаведнасці з п. 1 арт. 6 Закона аб аўтарскім праве аўтарскае права распаўсюджваецца на творы навукі, літаратуры і мастацтва, якія з'яўляюцца вынікам творчай дзейнасці, незалежна ад прызначэння і годнасці твораў, а таксама спосабу іх выражэння.

Такім чынам, каб фізічная асоба стала аўтарам, ёй не абавязкова мець спецыяльную адукацыю або мець пэўныя заслугі. Трэба ўсяго толькі сваёй творчай працай стварыць твор.

У выпадку калі аўтар пажадае заключыць дагавор аб кіраванні маёмаснымі правамі на такі твор, то згодна з п. 1 арт. 50 Закона аб аўтарскім праве арганізацыя па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі не зможа яму адмовіць у заключэнні дагавора, калі да сферы дзейнасці гэтай арганізацыі адносіцца кіраванне адпаведнай катэгорыяй правоў.

05.2026
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)

Вверх