05.02.2024

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці запрашае карыстальнікаў Мадрыдскай міжнароднай сістэмы таварных знакаў на вебінар, на якім будзе прадстаўлена інфармацыя аб апошніх абнаўленнях сістэмы на партале eMadrid.

Для зручнасці заяўнікаў былі дададзены тры новыя функцыянальныя старонкі – «падача заяўкі», «упраўленне вашым таварным знакам» і «пошук і адсочванне». Новы функцыянал дазваляе заяўнікам заўсёды мець пад рукой усе неабходныя рэсурсы ў момант падачы заяўкі альбо кіравання міжнароднай рэгістрацыяй свайго таварнага знака.

Таксама ў ходзе вебінара ў слухачоў будзе магчымасць задаць пытанні адносна змяненняў на партале Мадрыдскай сістэмы, новых функцыянальных магчымасцяў і пераваг новага падыходу да працы з заяўнікамі пры выкарыстанні лічбавай платформы eMadrid.

Вебінар адбудзецца 7 лютага 2024 г. у 18:00 на англійскай мове, удзел бясплатны.

Зарэгістравацца на вебінар можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх