22.05.2026

22 мая 2026 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правёў навучальны практыкум для студэнтаў установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО» на тэму «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання. Прававая ахова таварнага знака ў Рэспубліцы Беларусь».

Мерапрыемства арганізавана ў мэтах падрыхтоўкі беларускай каманды да ўдзелу ў VIII Міжнародным форуме «Антыкантрафакт-М», які пройдзе 27-28 мая 2026 г. у Астане (Рэспубліка Казахстан).

У ходзе практыкума былі разгледжаны пытанні нацыянальнай працэдуры рэгістрацыі таварнага знака і асаблівасці падрыхтоўкі заяўкі на яго рэгістрацыю. Таксама ў ходзе наведвання ведамства навучэнцы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці НЦІУ.

Студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні экспертам у сферы інтэлектуальнай уласнасці, абмеркаваць актуальныя праблемы, звязаныя з аховай інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх