11.04.2024

Расійскі кніжны саюз і Маскоўскі політэхнічны універсітэт праводзяць міжнародны конкурс моладзевых праектаў «Кніга будучыні-2024».

Мэта конкурсу – падтрымка і развіццё моладзевых ініцыятыў па прасоўванні чытання, забеспячэнне ўмоў для прафесійнага развіцця творчага патэнцыялу насельніцтва Расійскай Федэрацыі і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, аказанне садзейнічання ў рэалізацыі сацыяльна значных праектаў.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Удзел індывідуальны і калектыўны. Заяўкі прымаюцца па 27 красавіка    2024 г.

Пераможца атрымлівае магчымасць рэалізацыі конкурснага праекта ў рамках дзейнасці арганізатараў і партнёраў конкурсу. Праекты, якія сталі прызёрамі і занялі 2-е і 3-е месцы, атрымліваюць узнагароды ад членаў экспертнага савета конкурсу.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: bookunion.ru/
Вверх