У чацвёртым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Аляксандра Шуміліна (доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) «Уплыў тэхналогій штучнага інтэлекту на эканоміку: перспектывы і рызыкі».
У артыкуле даследуюцца эканамічныя аспекты рэалізацыі новых стратэгій развіцця грамадства, заснаваных на інавацыях, аналізуецца сусветны вопыт стварэння і ўкаранення тэхналогій штучнага інтэлекту ў розных сферах эканомікі. Аўтарам прадстаўлена выснова аб тым, што развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту неабходна адносіць да найбольш прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнага развіцця эканомікі, таксама мэтазгодна надаваць значную ўвагу іншым высокім тэхналогіям, што спрыяюць развіццю названых тэхналогій.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).