6 жніўня 2026 г. у Мінску адбудзецца кірмаш інавацыйных распрацовак «Лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект». Мэта мерапрыемства – фарміраванне і развіццё сувязяў паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі навукі і адукацыі, выкарыстанне перадавых навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у рэальным сектары эканомікі.
Праграма кірмашу ўключае правядзенне прэзентацыі інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі, перад прадстаўнікамі заказчыкаў і спажыўцоў.
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары інавацыйных распрацовак з навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі, інавацыйна актыўныя прадпрыемствы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, якія курыруюць пытанні інавацыйнай дзейнасці, а таксама інвестары, спажыўцы і іншыя зацікаўленыя.
Удзел у кірмашы бясплатны. Фармат гібрыдны.
Жадаючым неабходна па 3 жніўня 2026 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю або накіраваць заяўку па прыкладаемай форме на адрас электроннай пошты seminar@belisa.org.by.
Па матэрыялах ДКНТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook).