04.09.2026

У Беларусі Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Гэта свята, якое злучае роднае друкаванае слова з гісторыяй і культурай народа і падкрэслівае значнасць інтэлектуальнай уласнасці ў сучасным грамадстве, было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1994 г.

У 2026 г. свята прысвечана Году беларускай жанчыны, 85-годдзю гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеям класікаў нацыянальнай літаратуры, пяцігодцы якасці. Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

Акрамя таго, па традыцыі святочныя мерапрыемствы праходзяць у гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання – Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Лідзе і інш. Тут арганізоўваюцца пляцоўкі для абмеркавання пытанняў захавання матэрыяльнага і нематэрыяльнага здабытку, а таксама абароны аўтарскіх і сумежных правоў.

Асноўная ідэя свята – беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыі нацыянальных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігавыдання. Дзень беларускага пісьменства нагадвае аб неабходнасці абароны аўтарскіх правоў, што спрыяе захаванню і прымнажэнню культурных і інтэлектуальных багаццяў Беларусі.

Віншуем з Днём беларускага пісьменства! Жадаем натхнення і творчых поспехаў!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх