Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) інфармуе аб пачатку правядзення конкурсу ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі».
Мэта конкурсу – папулярызацыя і стымуляванне вынаходніцтва, выяўленне найбольш перспектыўных і паспяховых тэхнічных рашэнняў сярод праваўладальнікаў дзеючых патэнтаў на вынаходствы і карысныя мадэлі.
У конкурсе могуць прыняць удзел нацыянальныя праваўладальнікі, якія маюць дзеючыя патэнты на вынаходства або карысную мадэль і атрымалі эканамічны (сацыяльны) эфект ад выкарыстання тэхнічнага рашэння ў перыяд з 2020 па 2023 г.
Прыём конкурсных заявак – з 1 мая па 1 верасня 2024 г.
Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнту неабходна запоўніць заяўку ў электроннай форме на афіцыйным сайце НЦІУ альбо накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Казлова, 20.
Этапы правядзення конкурсу:
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках правядзення IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі НЦІУ ў кастрычніку 2024 г.
Кантактныя асобы:
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram).