23 красавіка 2024 г. адбудзецца Міжнародны семінар «ІУ і МУР: інавацыі і творчасць на карысць агульнай будучыні», прымеркаваны да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).
У цэнтры ўвагі семінара – аспекты рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР) на карысць грамадства і дзяржавы, а таксама інтэлектуальная ўласнасць у кантэксце Года якасці як дзейсны інструмент прасоўвання нацыянальных інтарэсаў.
На мерапрыемстве з дакладамі выступяць прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, ДКНТ, Беларускай асацыяцыі патэнтных павераных, а таксама вядучыя эксперты НЦІУ і САІУ.
Праграмай семінара прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння і практыкумы (навучальныя кейсы), па выніках праходжання якога ўдзельнікам будуць выдадзены сертыфікаты аб навучанні.
Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства можна па спасылцы.
З праектам праграмы Летняй школы САІУ можна азнаёміцца тут.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).