Круглы стол «Аўтарскае права і калектыўнае кіраванне правамі як інструмент падтрымкі творцаў і ўмовы развіцця нацыянальнай культуры»

29 апреля 2024

Падзеі

22 красавіка 2024 г. у прэс-цэнтры БЕЛТА адбыўся круглы стол «Аўтарскае права і калектыўнае кіраванне правамі як інструмент падтрымкі творцаў і ўмовы развіцця нацыянальнай культуры».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц, намеснік начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў – начальнік аддзела рэгістрацыі правоў Таццяна Цэдрык, начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вольга Ільіна.

У рабоце круглага стала таксама ўдзельнічаў кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алег Елісеенкаў.

          Больш падрабязна аб мерапрыемстве – у матэрыялах на сайце БЕЛТА.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Федар Рамашка