28.03.2024

Летняя школа дае магчымасць студэнтам старэйшых курсаў, маладым спецыялістам, экспертам у галіне інтэлектуальнай уласнасці і прадстаўнікам органаў дзяржаўнага кіравання атрымаць больш глыбокія веды па кожным з аспектаў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама вывучыць ролю і функцыі, якія бярэ на сябе Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці.

Для атрымання сертыфіката ўдзельнікам неабходна прысутнічаць на не менш як 80 % часу вучэбнай праграмы, прымаць удзел у абмеркаваннях і выкананні праектаў. Перад падачай дакументаў слухачам неабходна ўлічваць сваё геаграфічнае месцазнаходжанне і часавы пояс, каб спланаваць магчымасць удзелу ў 6-8-гадзінных сесіях навучання.

Летняя школа пройдзе ў гібрыдным фармаце - з прысутнасцю ў навучальнай аўдыторыі, а таксама віртуальна на платформе Zoom.

Для ўдзелу неабходна накіраваць на сайт заяўку разам са сваім рэзюмэ, лістом з апісаннем, чаму вы хочаце вучыцца ў Летняй школе, і копіяй пашпарта альбо ідэнтыфікацыйнай карты.

Рэгістрацыйныя ўзносы для ўдзелу аплачваюцца Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь да 30 красавіка 2024 г. і дзеляцца на наступныя катэгорыі.

Студэнты і маладыя прафесіяналы з краін у стадыі развіцця і краін з пераходнай эканомікай, якія пастаянна пражываюць у гэтых краінах:

  • студэнты: 70 $;
  • маладыя прафесіяналы: 100 $.

Студэнты і маладыя прафесіяналы з развітых краін:

  • студэнты: 150 $;
  • маладыя прафесіяналы: 250 $.

Кандыдаты, якія прайшлі адбор, могуць адмяніць сваю рэгістрацыю да 20 мая 2024 г. і атрымаць кампенсацыю сваіх расходаў за вылікам няўстойкі за адмену рэгістрацыі ў памеры 40 $. Пасля названай даты рэгістрацыйны ўзнос не пакрываецца.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне +375 17 272 91 38 ці па электроннай пошце icd@ncip.by.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Летняй школе САІУ можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васіленка
Вверх