19.04.2024

18 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў універсітэцкага конкурсу бізнес-ідэй і праектаў «Маркет ідэй».

Мэтай конкурсу з'яўляецца стварэнне адпаведных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы студэнтаў, развіцця канкурэнтаздольнай асобы, сацыяльнай адказнасці і прадпрымальнасці сярод моладзі.

Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў уручыў студэнтам сертыфікаты на праходжанне бясплатнага навучання ў НЦІУ.

Даведка:

Штогод прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты БДЭУ актыўна ўдзельнічаюць у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі НЦІУ «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», публікуюць навукова-практычныя артыкулы ў часопісе «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі».

Студэнты ўдзельнічаюць у конкурсе НЦІУ сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Таксама з 2022 г. у БДЭУ пры падтрымцы НЦІУ функцыянуе Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Вікторыя Бесарабава

Вверх