Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах
16 июля 2026
Падзеі
16 ліпеня 2026 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах».
Цэнтрам абмеркавання сталі пытанні лічбавай бяспекі, прафілактыкі кіберзлачынстваў, дзяржаўнай абароны і барацьбы з кібератакамі, правілы бяспекі. Работнікі ведамства азнаёміліся з такімі паняццямі, як сацыяльная інжынерыя, фішынг і інш.
З надыходам лета і адпускной пары актуальнымі становяцца правілы бяспекі на вадзе і ў лесе, на аўтамабільных і чыгуначных дарогах, пра што і ішла гаворка ў рамках мерапрыемства.
Акрамя таго, работнікам НЦІУ нагадалі пра правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях, такіх як пажар, навальніца і іншыя прыродныя катаклізмы.
Дарэчы, адной з найважнейшых дзяржаўных задач з’яўляецца сістэмная работа па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Ад узроўню ведаў, адказнасці і свядомасці кожнага грамадзяніна напрамую залежаць яго асабістая бяспека, дабрабыт грамадства і ўстойлівае развіццё дзяржавы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook, VK).
Фота: Злата Лукашэыіч