Выдадзена 500-е пасведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні аб'екта аўтарскага права

17 июля 2026

Паслугі і інфармацыя

Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці выдадзена пасведчанне № 500-ААП аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні аб'екта аўтарскага права.

Такім аб'ектам стаў твор выяўленчага мастацтва “Ружы”.

Чаму трэба выбраць паслугі НЦІУ?

Многія аўтары памылкова мяркуюць, што добраахвотная рэгістрацыя аб’екта аўтарскага права мае сэнс толькі да моманту апублікавання свайго твора. Аднак практыка паказвае адваротнае: нават калі ваш твор ужо даўно ў адкрытым доступе, атрыманне афіцыйнага пасведчання застаецца моцным інструментам, і вось чаму:

1. Дадатковы інструмент абароны праў. НЦІУ фіксуе, што твор існаваў на канкрэтную дату, а пэўная асоба пазначана як аўтар і (або) праваўладальнік.

2. Захоўванне. НЦІУ захоўвае аб'екты і матэрыялы ў электронным выглядзе з абмежаваннем доступу трэціх асоб, забяспечваючы захаванасць твораў.

3. Гарантыя нязменнасці даных. Для кожнага аб'екта пралічваецца кантрольная сума файлаў, якая не дазваляе ўносіць якія-небудзь змены.

4. Даступнасць. Увесь працэс добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніравання можна ажыццявіць, не выходзячы з дому ці офіса, праз электронную пошту.

5. Спрашчэнне перамоў з контрагентамі. Партнёры схільны давяраць афіцыйнаму пасведчанню, у якім заяўнік пазначаны як аўтар або праваўладальнік.

6. Стрымліваючы фактар для патэнцыйных парушальнікаў. Наяўнасць пасведчання аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні аб'екта аўтарскага права і сумежных праў здольна ўтрымаць нядобрасумленных канкурэнтаў ад незаконнага выкарыстання твора.

Для атрымання ўказаных паслуг трэба выканаць наступныя крокі:

1. Азнаёміцца з дэталямі паслугі на афіцыйным сайце НЦІУ ці атрымаць кансультацыю спецыяліста па электроннай пошце depon.zayavka@ncip.by.

2. Падаць заяўку і прадставіць неабходныя дакументы і матэрыялы.

3. Аплаціць паслугу.

4. Атрымаць пасведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook, VK).


Фота: Злата Лукашэыіч