Анлайн-выстава патэнтна-прававой літаратуры «Штучны інтэлект і аўтарскае права»

9 сентября 2026

Цікавае

У верасні 2026 г. у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ) праходзіць віртуальная тэматычная выстава «Камерцыялізацыя інтэлектуальнай уласнасці».

На выставе прадстаўлены актуальныя публікацыі, прысвечаныя пытанням прававой аховы і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ). Асаблівая ўвага надаецца спецыфіцы адаптацыі заканадаўства да тэхналогій ШІ, рызыкам парушэнняў аўтарскага права і сумежных правоў, судовай практыцы ў гэтай галіне і інш.

Сярод прадстаўленых тэматычных публікацый артыкулы навукова-практычнага часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі», а таксама матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».

Выстава будзе карысная юрыстам, кіраўнікам прадпрыемстваў, студэнтам і ўсім зацікаўленым у камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Наведаць выставу патэнтнага фонду РНТБ можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч