Аналіз падыходаў замежных краін да абароны аб'ектаў аўтарскага права ў сетцы Інтэрнэт

21 мая 2026

Цікавае

У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Аналіз падыходаў замежных краін да абароны аб'ектаў аўтарскага права ў сетцы Інтэрнэт».

Аўтар – Уладзімір Кошкін, вядучы спецыяліст аддзела дасудовага ўрэгулявання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Артыкул прысвечаны праблеме супрацьпраўнага выкарыстання твораў без дазволу праваўладальніка ў інтэрнэт-прасторы. Разглядаюцца існуючыя ў навуковай супольнасці падыходы да абароны правоў на аб'екты аўтарскага права. Вылучаецца прапанова па ўдасканаленню заканадаўства.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч