29.03.2024

У адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2024 г. № 98 прадоўжана дзяржаўная акрэдытацыя Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у якасці арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі на чарговы пяцігадовы перыяд (з 26 сакавіка 2024 г. па 25 сакавіка 2029 г.) у наступных сферах калектыўнага кіравання правамі:

  • кіраванне выключнымі правамі на творы выяўленчага мастацтва, прыкладнога мастацтва і дызайну пры іх публічным паказе ў складзе спектакляў і іншых тэатральна-відовішчных прадстаўленняў (у дачыненні да аўтараў сцэнаграфіі, касцюмаў, лялек);
  • збор узнагароджання за публічнае выкананне, перадачу ў эфір або перадачу па кабелі аўдыявізуальных твораў, якія ўключаюць у сябе музычныя творы з тэкстам або без тэксту, у інтарэсах аўтараў гэтых музычных твораў.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб дзейнасці НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх