04.11.2022

4 лістапада 2022 г. адбылося падпісанне Пагаднення паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ). Адпаведнае пагадненне падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і рэктар універсітэта Аляксей Ягораў.

Акрамя таго, эксперты НЦІУ выступілі перад студэнтамі ВНУ па актуальных пытаннях аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці: падтрымка тэхналогій і арганізацыя дзейнасці ЦПТІ ў Рэспубліцы Беларусь; сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг (таварныя знакі і геаграфічныя ўказанні); аўтарскае права на творы навукі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх