01.07.2022

30 чэрвеня 2022 г. паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦИУ) і Усерасійскім таварыствам вынаходнікаў и рацыяналізатараў (УТВР) было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Мерапрыемства прайшло ў Гродне ў рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Дадзенае пагадненне падпісалі генеральны дырэктар НЦИУ Уладзімір Рабаволаў і генеральны дырэктар УТВР Антон Ішчанка.

Прадметам пагаднення з'яўляецца ўсталяванне і развіццё партнёрскіх адносін на доўгатэрміновай аснове ў мэтах стварэння ўмоў для прававой аховы і эфектыўнага выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва НЦІУ і УТВР з'яўляюцца павышэнне дасведчанасці ўдзельнікаў працэсаў стварэння і камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці (ВІД) у сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІС), падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы па пытаннях прававой аховы і выкарыстання ВІД, арганізацыя павышэння кваліфікацыі і прафесійнай падрыхтоўкі кадраў у сферы ІС, распрацоўка навуковых метадаў, правядзенне паглыбленых даследаванняў на аснове інтэлектуальнага аналізу патэнтавых дадзеных, аказанне інфармацыйнай падтрымкі па пытаннях прававой аховы і выкарыстання ВІД, арганізацыя сумесных навукова-практычных канферэнцый, семінараў, выставак і іншых мерапрыемстваў па пытаннях забеспячэння прававой аховы ВІД і інш.

Вверх