13.06.2023

13 чэрвеня 2023 г. у Нясвіжы адбылося ўрачыстае адкрыццё рэгіянальнага семінара «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы». З прывітальным словам у адрас удзельнікаў мерапрыемства звярнуліся Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў, прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства Рыгор Іўліеў, старшыня Камітэта Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры, прадстаўнік ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Рэспублікі Башкартастан, член Савета па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці пры Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Лілія Гумерава і іншыя.

У сваім выступленні Сяргей Шлычкоў адзначыў, што найважнейшай задачай для еўразійскага рэгіёна з'яўляецца выбар далейшага вектара развіцця інтэграцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Стварэнне новых інструментаў аховы і абароны сваіх распрацовак і ўдасканаленне ўжо існуючых сістэм – гэта менавіта тыя апорныя пункты, якія дазволяць еўразійскай сістэме ступіць на новую прыступку развіцця.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх