3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

2 июля 2026

Падзеі

Дарагія сябры!

Ад імя калектыву і кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і ад сябе асабіста сардэчна віншую з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

3 ліпеня выступае сапраўдным сімвалам нацыянальнага суверэнітэту, згуртаванасці беларусаў, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. У гэты знамянальны дзень мы шануем памяць пра воінаў, партызанаў, падпольшчыкаў і ўсіх, хто працаваў у тыле, забяспечваў фронт усім неабходным, у тым ліку навуковымі і тэхналагічнымі распрацоўкамі.

Дзень Незалежнасці аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць Беларусь, ганарыцца сваёй краінай, беражліва адносіцца да гістарычнай спадчыны і сваёй штодзённай працай уносіць стваральны ўклад у яе сучаснасць і будучыню.

Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця і росквіту! Няхай жыццё заўсёды будзе напоўнена радасцю, энергіяй і новымі здзяйсненнямі!

З павагай,
генеральны дырэктар А. В. Курман

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч