У НЦІУ прайшоў Адзіны дзень інфармавання
21 мая 2026
Падзеі
21 мая 2026 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі».
У рамках мерапрыемства з дакладам выступіла начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Свідзінская, якая прадставіла агляд стану і перспектыў развіцця турыстычнай галіны Рэспублікі Беларусь на перыяд 2025-2030 гг.
У ходзе абмеркавання ўдзельнікамі былі разгледжаны асноўныя напрамкі турызму ў рэспубліцы, рэсурсны патэнцыял, пераход да канцэпцыі «эканоміка ўражанняў», а таксама цыфравізацыя маршрутаў, новыя музейныя праекты (такія як Нацыянальны гістарычны музей), дзе галоўнай задачай дзяржавы з'яўляецца ператварэнне сферы турызму ў маштабны нацыянальны праект, адкрыты для знешняга і ўнутранага наведвання.
Даведка:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч