22.04.2024

20 красавіка 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці традыцыйна далучыўся да рэспубліканскага суботніка. У працу ўключыліся кіраўніцтва і супрацоўнікі, прадстаўнікі прафсаюзнага актыву і Савета маладых навукоўцаў ведамства. Была праведзена работа па прывядзенні ў належны стан прылеглай тэрыторыі, а таксама генеральная ўборка ў кабінетах і на працоўных месцах.

Кожны ўдзельнік суботніка ўнёс свой уклад у агульную справу.

Рэспубліканскі суботнік праводзіцца па ўсёй краіне згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2024 г. № 277 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе».

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям - ахвярам вайны» (н. п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна), на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Уладзімір Воўк
Вверх