Агляд змяненняў заканадаўства аб таварных знаках і знаках абслугоўвання: навіны на этапе папярэдняй экспертызы
8 апреля 2024
Падзеі
У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Ларысы Ермачонак (намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Агляд змяненняў заканадаўства аб таварных знаках і знаках абслугоўвання: навіны на этапе папярэдняй экспертызы».
У артыкуле разгледжаны змены заканадаўства аб таварных знаках, падставы для іх унясення і практычныя пытанні па іх ужыванню пры падачы заявак на рэгістрацыю таварных знакаў і правядзенні папярэдняй экспертызы.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
- у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
- праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
- на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
- пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
- дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка