Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у 68-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў САІУ

7 июля 2026

Падзеі

7-15 ліпеня 2026 г. у Жэневе (Швейцарыя) праходзіць 68-я серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

У мерапрыемстве прымае ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксея Курмана, начальніка ўпраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва НЦІУ Артура Ахраменкі, а таксама супрацоўнікаў Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

У рамках правядзення 68-й серыі пасяджэнняў Асамблей САІУ ў мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ запланаваны шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі САІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).


Фота: WIPO, Злата Лукашэвіч