25 красавіка 2024 г. у Душанбэ праходзіць Міжнародны форум вынаходнікаў і наватараў. Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў у рамках мерапрыемства ў рэжыме анлайн выступіў з прывітальным словам, у якім закрануў актуальныя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і прыярытэтныя напрамкі развіцця нацыянальнага патэнтнага ведамства.
Пляцоўка дадзенага мерапрыемства стала месцам сустрэчы эканамістаў, навукоўцаў, вынаходнікаў з розных дзяржаў для абмеркавання праблем ацэнкі інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), развіцця адукацыі ў сферы ІУ, стану інавацыйнай дзейнасці універсітэтаў, важнасці стварэння супольнасці вынаходнікаў і інш.
Таксама ў рабоце форуму з беларускага боку з дакладам «Практычны вопыт па камерцыялізацыі вынаходстваў у Рэспубліцы Беларусь» прыняў удзел Юрый Нечапурэнка, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем».
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram).